wd wp Пошук:

Кіеўскі нацыянальны ўніверсітэт культуры і мастацтваў

Кіеўскі нацыянальны ўніверсітэт культуры і мастацтваў (укр.: Київський національний університет культури і мистецтв) — украінская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам нацыянальнага ўніверсітэта, якая знаходзіцца ў Кіеве, а філіялы дзейнічаюць у Дніпры, Львове і Мікалаеве.

Факультэты

Гісторыя

Заснаваны ў 1968 г. як Кіеўскі дзяржаўны інстытут культуры ў адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў СССР ад 8 жніўня 1968 г.; пастановы Савета Міністраў РСФСР ад 28 жніўня 1968 г.; загад міністра культуры СССР ад 4 верасня 1968 г.

У 1972 г. Кіеўскаму дзяржаўнаму інстытуту культуры прысвоена імя А.Я. Карнійчука, гэтае імя ўстанова насіла да 1992 г. У савецкія гады Інстытут узначальвалі А.С. Сакальскі, І.В. Бохан, Г.Д. Цыбуляк. Інстытут складаўся з факультэтаў культурна-асветнай працы і бібліятэчнага, а таксама факультэтаў культурна-асветніцкай працы ў Мікалаеве і Роўна. Інстытут меў 12 кафедраў.

За апошнія два дзесяцігоддзі вну атрымала статус нацыянальнага ўніверсітэта і сучасную назву (1999 г.), была адкрыта дактарантура, істотна пашырын спектр спецыяльнасцяў.

У апошні час універсітэт моцна асацыюкецца з ягоным шматгадовым былым рэктарам - спеваком, палітыкам і бізнэсмэнам Міхаілам Паплаўскім, які пасля некалькіх дзесяцігоддзяў кіраўніцтва дзяржаўным вну стварыў свой прыватны ўніверсітэт з падобнай назвай - Кіеўскі ўніверсітэт культуры, які свайго часу нават абвінавачвалі ў махлярстве[1], незаконным выкарыстанні назвы, іміджа і нават матэрыяльнай базы дзяржаўнага вну[2].

Некаторыя вядомыя выпускнікі

Зноскі

  1. Поплавский втянул польский университет в крупную аферу
  2. «Парадокс Поплавського»

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Навучальныя ўстановы без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Універсітэты паводле алфавіта
Катэгорыя·Універсітэты Кіева
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нацыянальныя вышэйшыя навучальныя ўстановы Украіны
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1968 годзе