wd wp Пошук:

Русанаўскі мост

Русанаўскі мост (укр.: Русанівськи міст) — мост праз Русанаўскі праліў у Кіеве, прызначаны для руху аўтатранспарту і цягнікоў метро. Адкрыты 5 лістапада 1965 гады як працяг моста Метро адначасова з адкрыццём трэцяй чаргі Святошынска-Броварскай лініі Кіеўскага метрапалітэна ад станцыі «Дняпро» да станцыі «Дарніца». Пабудаваны на месцы моста, разбуранага ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Мост бэлечнай канструкцыі, шасціпралётны, даўжыня — 349,2 м, шырыня праезнай часткі для аўтамабіляў на паўночным боку моста — 14,0 м, шырыня тратуараў — 2,25 + 1,25 м.

Па паўднёвым боку моста пракладзена два шляхі метрапалітэна на ўчастку паміж станцыямі «Гідрапарк» і «Левабярэжная».

У красавіку 2007 года на горадабудаўнічым савеце Кіеўглаўархітэктуры разглядаўся праект рэканструкцыі моста з яго накрыццём.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·З’явіліся ў 1965 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Славутасці Кіева
Катэгорыя·Масты Кіева
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Масты паводле алфавіта