wd wp Пошук:

Кэрал Рыд

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Рыд.

Сэр Кэрал Рыд (англ.: Carol Reed; 30 снежня 1906, Лондан — 25 красавіка 1976, там жа) — брытанскі кінарэжысёр, лаўрэат прэміі «Оскар».

Біяграфія

Кэрал Рыд быў пазашлюбным сынам акцёра Герберта Бірбама Тры. Вучыўся ў прыватнай Каралеўскай школе ў Кентэрберы.

З 1924 года Рыд працаваў у тэатры. З 1927 года быў персанальным асістэнтам пісьменніка Эдгара Уолеса, які заснаваў уласную кінастудыю. У 1932 годзе Рыд пакінуў тэатр дзеля кінематографа.

На працягу трох гадоў Рыд працаваў гукарэжысёрам і асістэнтам рэжысёра, а ў 1935 годзе паставіў першы ўласны фільм — рамантычную камедыю «Гэта здарылася ў Парыжы». Агулам Рыд паставіў 33 фільмы, найбольш вядомыя з якіх — «Выбылы з гульні», «Зрынуты ідал» (1948; прэмія BAFTA за найлепшы брытанскі фільм), «Трэці чалавек» (1949; «Гран-пры» (галоўны прыз) Канскага кінафестывалю; найлепшы брытанскі фільм усіх часоў па версіі Брытанскага інстытута кінамастацтва, 1999) і «Олівер!» (1968; 5 прэмій «Оскар», у тым ліку — за найлепшую рэжысуру; «Залаты глобус» за найлепшую камедыю або мюзікл). Удзельнічаў у Другой сусветнай вайне ў шэрагах брытанскага войска.

Быў двойчы жанаты: з кіназоркай Даянай Уіньярд у 1943—1947 гадах і з актрысай Пенелопай Дадлі-Уорд (з 1948). Сын ад другога шлюбу — Макс. Пляменнік — акцёр Олівер Рыд. Прыёмная дачка (ад першага шлюбу Пенелопы Дадлі-Уорд) — Трэйсі Рыд, якая ўзяла прозвішча айчыма; яна таксама стала актрысай, знялася ў больш за трыццаці фільмах, у тым ліку была выканаўцай адзінай жаночай ролі ў фільме «Доктар Стрэйнджлаў, або Як я перастаў баяцца і пакахаў бомбу».

Стаў другім кінарэжысёрам пасля Аляксандра Корды і першым народжаным брытанцам-кінарэжысёрам, удастоеным за свае прафесійныя заслугі рыцарскага звання (1952).

Памёр ад інфаркту міякарда 25 красавіка 1976 г. у Чэлсі.

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118909428 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 24 красавіка 2014.
  2. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. LIBRIS — 2009. Праверана 24 жніўня 2018.
  4. 1 2 Kindred Britain
  5. Lundy D. R. The Peerage
Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Памерлі ад інфаркту міякарда
Катэгорыя·Пахаваныя ў Лондане
Катэгорыя·Памерлі 25 красавіка
Катэгорыя·Памерлі ў Вялікім Лондане
Катэгорыя·Памерлі ў 1976 годзе
Катэгорыя·Кінапрадзюсары Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1906 годзе
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі «Оскар» за найлепшую рэжысуру
Катэгорыя·Удзельнікі Другой сусветнай вайны
Катэгорыя·Нарадзіліся 30 снежня
Катэгорыя·Рыцары-бакалаўры
Катэгорыя·Кінарэжысёры Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Кінапрадзюсары XX стагоддзя
Катэгорыя·Кінарэжысёры XX стагоддзя
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Лондане
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Англіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных