wd wp Пошук:

Кэмпо

Кэмпо (яп.: 拳法 — агульная назва ўсіх баявых мастацтваў[крыніца?]. Ужываецца сярод спецыялістаў як агульная назва ўсіх відаў баявых мастацтваў i адзінаборстваў, ня гледзячы на нацыянальную прыналежнасць. Гэтае паняцце з’явілася ў выніку японскага прачытання кітайскіх іерогліфаў цюань-фа («метад, права кулака»). Паняцце можа ахапіць як усходнія баявыя мастацтвы, так i адзінаборствы ўсіх відаў, ад спартыўных да прыкладных i ваенных. Кэмпо — гэта не толькі барацьба голымі рукамі, але i з рознымі прыстасаваннямі.

Кэмпо можно падзяліць на адзінаборства i баявыя мастацтвы. У адзінаборствах у паядынак-барацьбу ўступаюць двое, адзін на адзін. У баявых мастацтвах колькасць нападаючых можа быць любым. Акрамя того адзінаборства бываюць толька гульнёвага i баявога напрамку, а баявые мастацтва акрамя гэтых могуць мець яшчэ i духоўную структуру, i форму мастацтва ў прамым сэнсе.

У кэмпо вызначаюць плыні, стылі i школы.

Некаторыя лічаць, што кэмпо, гэта асобны від баявога мастацтва. Прыклады: Кэмпо-кай en: Kenpo kai, en: Kenpō, en: Kokusai kempo, en: Kosho Shorei Ryu Kempo, Mushindo Kempo, en: Tracy Kenpo, en: Universal Kempo

Плыні кэмпо

Плынь кэмпо — частка кэмпо, група яго відаў, якую выдзяляюць традыцыйна, паводле яе агульнай скіраванасці.

Аздараўляльная плынь характарызуецца скіраванасцю толькі на паляпшэнне здароўя (прафiлактыка, лячэнне, герыятрыя), і не дачыняецца да баявых мастацтваў цi адзiнаборстваў. Часта гэта вiд фiтнэса, як, напрыклад, каратэбiка, сумесь каратэ i аэробiкі. З традыцыйных відаў у гэтую катэгорыю часта ўключаюць кітайскае тайцзыцюань.

Прыкладная плынь звязаная з канкрэтнымi баявымi дзеяннямi. Найперш, гэта ўсе вайсковыя вiды кэмпо, а таксама амаль усе старадаўнiя вiды кэмпо, якія, відаць, не маглі б іначай дажыць да нашага часу. З японскiх вiдаў у кэмпо, будзюцу, такiмi з’яўляюцца вiды з канцоўкай назвы «дзюцу» (мастацтва, тэхнiка): дзюдзюцу, кэндзюцу, нiндзюцу. З неяпонскiх відаў гэта баявое самба.

Гульнёвая плынь: чыста спартыўныя, спаборніцкія віды кэмпо, якімі займаюцца дзеля атрымання медалёў, ганаровых званняў i дасягнення рэкордаў. Сюды ўваходзяць усе алімпійскія вiды: бокс, барацьба, самба, тэквандо. З нацыянальных відаў да гульнёвых адносіцца, напрыклад, японскае сумо. Кітайскае ушу ў гульнёвым варыянце робіцца гiмнастыкай ушу.

Традыцыйная плынь : поўныя сістэмы баявых мастацтваў. У традыцыйным варыянце практычна заўсёды прысутнiчае пачатковы прыкладны аспект; спартыўны аспект найчасцей адмаўляецца, але ўключаецца аздараўляльны аспект, калi гэта адпавядае пачатковай традыцыі таго цi іншага кэмпо. Так, традыцыйныя стылі ушу атрымалі асобную назву цзін’у. У каратэдо сётокан-рю традыцыйнай плыні трымаецца сётокай майстра Сігэру Эгамі, які адмаўляе спартыўную скіраванасць каратэ, следуючы запаветам стваральніка стылю сётокан Фунакосі Гіціна. Найважнейшым аспектам традыцыйнай плыні з’яўляецца баявое мастацтва.

Ужыванне паняцця КЭМПО ў практыцы баявых мастацтваў

Часопіс «Кэмпо»

Гэта спецыялізаваны часопіс[5], які быў выдаваны ў Мінску з 1992 па 2000 год у выдавецтвах (па чарзе) «Эрыдан», «Красіка», «Сэкай»[6], «Харвест», пад нязменнай рэдакцыяй разнастайнага спецыяліста i эксперта ў баявых мастацтвах Анатоля Тараса[7].

Спасылкі

Зноскі

  1. Джон Сцівенс «Сакрэты Айкідо» “Сафія” 2001 цыт: ““гэта кніга даследуе тантрычны аспект Айкідо, аб’яднанне мужчынскага і жаночага”” ISBN 5-220-00431-X
  2. рускае кэмпо, яно ж Агні-кэмпо
  3. [ http://sites.google.com/site/belarusdojo/Home/sekai-no]
  4. Журнал КЭМПО: боевые искусства вчера и сегодня 2.96 «Сэкай-пресс» ISBN 0131-2382 Архівавана 6 сакавіка 2008.
  5. Коратка об аўтары: Анатолі Яфімавіч Тарас
Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Баявыя мастацтвы
Катэгорыя·Артыкулы са сцвярджэннямі без крыніц
Катэгорыя·Удакладненне арфаграфіі