wd wp Пошук:

Берасцейская эканомія

Берасцейская эканомія, або Берасцейскае староства — каралеўская гаспадарка(руск.) бел. ў Вялікім Княстве Літоўскім XVI—XVII стагоддзях. Створана ў 1598 годзе з дзяржаўных маёнткаў, даходы якіх ішлі на ўтрыманне каралеўскага двара, y тым ліку мястэчак Дзівін, Ламазы, Пяшчатка, Воін, Мілейчычы.

Структура эканоміі, насельніцтва

У XVI—XVII стагоддзях эканомія з’яўлялася асобнай адміністрацыйна-гаспадарчай адзінкай, маёмасць якой здаваліся ў арэнду. У пачатку XVIII стагоддзя аб’яднаная з Кобрынскай эканоміяй. Паводле інвентара 1783 мела 5 «губерняў» (45 ключоў), 17 фальваркаў, 8 гарадоў, 223 вёскі, усяго 5745 валок зямлі. У склад эканоміі ўваходзіла таксама Белавежская пушча[1].

У 1780-я гады насельніцтва эканоміі складала 46942 чалавека. На адну сялянскую гаспадарку даводзілася 0,58 валокі. Большасць сялян эканоміі былі цяглымі(руск.) бел., за карыстанне паловай валокі яны адпрацоўвалі штогод 208 дзён паншчыны, выконвалі згоны, шарваркі(руск.) бел., вартаўнiчую павіннасці.

У 1778 годзе ў эканоміі адбыўся сялянскі бунт.

У Расійскай імперыі

Пасля далучэння гэтых зямель да Расійскай імперыі рускі ўрад падараваў, а таксама прадаў валоданні эканоміі розным асобам. Так, напрыклад, Дзівінскі і Пружанскі ключы(укр.) бел. былі падораны генерал-фельдмаршалу Пятру Румянцаву-Задунайскаму, Кобрынскі ключ(укр.) бел. Аляксандру Сувораву.

Зноскі

  1. Інвентар Берасцейскай эканоміі Брэсцкага павета і ваяводства. 1668. НГАБ ф. 1928 воп. 1 справа 36.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з украінскай
Катэгорыя·Берасцейская эканомія
Катэгорыя·Гісторыя Брэста
Катэгорыя·Гісторыя Брэсцкай вобласці