Кусары[2] (азерб.: Qusar) — горад на поўначы Азербайджана, адміністрацыйны цэнтр аднайменнага раёна. Кусары размешчаны ў перадгор’ях Вялікага Каўказа, на рацэ Кусарчай, за 35 км на паўднёвы захад ад чыгуначнай станцыі Худат і за 180 км ад Баку.