wd wp Пошук:

Кунігунда Венгерская

Кунігунда Венгерская, або Святая Кінга (5 сакавіка 1224, Эстэргам — 24 ліпеня 1292) — каталіцкая святая, дачка венгерскага караля Белы IV і нікейскай прынцэсы Марыі Ласкарыны, жонка польскага князя Баляслава V. Пляменніца святой Лізаветы Венгерскай, сястрой святой Маргарыты Венгерскай і блажэннай Іяланты Польскай і нявесткай блажэннай Саламеі Пястоўны.

Біяграфія

У 15-гадовым узросце стала жонкай Баляслава, князя кракаўскага, якога неўзабаве абралі каралём. Сямейная пара дала перад кракаўскім біскупам зарок вечнай цноты (г.зн. Іосіфавага шлюбу), што адбылося па просьбе і пад уплывам Кунігунды.

Кунігунда вельмі дапамагла ўзбагачэнню і развіццю краіны, свой пасаг яна выдаткавала на абарону супраць манголаў (40000 залатых марак). Пасля мангольскага ўварвання 1241—1242 гадоў раздала шмат грошай на аднаўленне разбуранага.

Кунігунда пабудавала шматлікія храмы, манастыры, займалася іх забеспячэннем. Найбольш значным яе ўкладам з’яўляецца францысканскі манастыр у Старым Сончы, які стаў культурным цэнтрам рэгіёну.

Пасля смерці мужа, Кунігунда стала кларысінскай манашкай і нават на пахаванне мужа з’явілася ў вопратцы гэтага ордэна.

Раздала сваю маёмасць жабракам і вярнулася ў манастыр у Старым Сончы, дзе стала ігуменняй. Астатнія гады жыцця прысвяціла малітвам, раздачы міласціны, клопатам пра хворых.

Памерла 24 ліпеня 1292 года; у 1690 годзе была беатыфікавана, пяццю гадамі пазней названа святой заступніцай Польшчы і Літвы. 16 чэрвеня 1999 года кананізавана Папам Янам Паўлам II. Каталіцкая царква адзначае яе дзень 24 ліпеня.

Паданне

Паводле падання, Кунігунда ў 1249 годзе паехала ў Венгрыю, каб прасіць бацьку дапамагчы Польшчы. Каля саляной шахты Кунігунда папрасіла бацьку даць солі палякам. Бацька выканаў просьбу і яна, каб пазначыць уладанне, кінула ў штольню залаты пярсцёнак. Гэты пярсцёнак, быццам, знайшлі праз два гады ў польскім горадзе Вялічка, калі пачалі распрацоўваць мясцовую саляную шахту.

Зноскі

  1. 1 2 Kinga of Poland // Find a Grave — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #121662632 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 16 кастрычніка 2015.
  3. 1 2 Lundy D. R. The Peerage

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Эстэргаме
Катэгорыя·Святыя паводле алфавіта
Катэгорыя·Каталіцкія святыя
Катэгорыя·Памерлі ў 1292 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1234 годзе
Катэгорыя·Памерлі 24 ліпеня
Катэгорыя·Княгіні і каралевы польскія
Катэгорыя·Святыя Польшчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 5 сакавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кананізаваныя ў XX стагоддзі
Катэгорыя·Кананізаваныя прынцэсы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Святыя Венгрыі
Катэгорыя·Памерлі ў Малапольскім ваяводстве
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1224 годзе