wd wp Пошук:

Куманава

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Куманава (значэнні). Кума́нава — трэці па колькасці насельніцтва горад у Паўночнай Македоніі, адміністрацыйны цэнтр абшчыны Куманава. Насельніцтва горада паводле перапісу 2002 года — 70 842 жыхара.

Горад Куманава размешчаны ў паўночна-ўсходняй частцы Рэспублікі Македоніі. Праз горад працякаюць дзве рэкі — Ліпаўка і Койнарка. Горад размешчаны на вышыні прыкладна 350 метраў над узроўнем мора.

Гісторыя

Меркавана назва горада ўзыходзіць да цюркскага племя куманаў, якое пасялілася там у XII—XIII стст. Горад упершыню згадваецца ў 1519 годзе ў адным з турэцкіх дакументаў. Куманава было цэнтрам паўстання Карпаша, і выконвала ролю яго «сталіцы».

Недалёка ад Куманава, 23 кастрычніка 1912, года адбылася Куманаўская бітва, падчас якой сербскія сілы атрымалі перамогу над турэцкімі войскамі і вымусілі іх бегчы. Гэта была адна з бітваў Першай Балканскай вайны.

Нацыянальны склад

Этнічная структура насельніцтва ў горадзе паводле перапісу 2002 года:

Гарады-пабрацімы

Помнік Рэвалюцыі

Зноскі

  1. https://www.plovdiv.bg/en/about-plovdiv/побратимени-градове/

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Гарады Паўночнай Македоніі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Іншыя значэнні: старонка не існуе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Куманава