wd wp Пошук:

Кулундзінская раўніна

Лесапаласа на Кулундзінскай раўніне

Кулундзі́нская раўніна, Кулундзінскі стэп, Кулунда — раўніна на поўдні Заходняй Сібіры ў Расіі і Казахстане.

Размешчана ў міжрэччы Обі і Іртыша. На паўднёвым усходзе прылягае да перадгор’яў Алтая, на поўначы мяжуе з Барабінскім стэпам. Плошча каля 100 тыс. км². Вышыня ад 100 да 250 м.

Паверхня хвалістая з характэрным чаргаваннем грыў (выш. да 60 м) і паніжэнняў, занятых рэкамі (Кучук, Кулунда, Бурла і інш.) і бяссцёкавымі азёрамі. У азёрах запасы соды (Петухоўскія, Танатарскія азёры), мірабаліту (Кулундзінскае возера, Кучукскае возера) і кухоннай солі (Вялікае і Малое Яравое). Клімат кантынентальны. Сярэдняя тэмпература студзеня ад −17 °C да −19 °C, ліпеня 19-22 °C. Гадавая колькасць ападкаў 250—350 мм. На поўначы і ўсходзе злакавыя стэпы на паўднёвых чарназёмах, на поўдні і захадзе палынова-злакавыя на каштанавых глебах. На схілах грыў — «стужачныя» хваёвыя бары і бярозава-асінавыя колкі.

Малочная жывёлагадоўля, збожжавая гаспадарка.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Заходняя Сібір
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Раўніны Казахстана
Катэгорыя·Паўладарская вобласць
Катэгорыя·Геаграфія Алтайскага края
Катэгорыя·Раўніны Расіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула