wd wp Пошук:

Кузьма Сяргеевіч Пятроў-Водкін

Кузьма Сяргеевіч Пятроў-Водкін (5 лістапада 1878, Хвалынск — 15 лютага 1939) — расійскі жывапісец. Заслужаны дзеяч мастацтваў РСФСР (1930).

Біяграфія

Вучыўся ў Маскоўскім вучылішчы жывапісу, скульптуры і дойлідства ў В.Сярова ў 1897—1905 гадах, студыі А. Ажбэ ў Мюнхене (1901), у прыватных акадэміях у Парыжы (1905-08). Член аб’яднанняў «Свет мастацтва» (з 1911), «Чатыры мастацтва» (з 1924). У 1918-33 гадах выкладаў у ленінградскіх Дзяржаўных вольных мастацкіх майстэрнях, Вышэйшых мастацка-тэхнічных майстэрнях, Вышэйшым мастацка-тэхнічным інстытуце АМ. Наведаў Італію (1905) і Паўночную Афрыку (1907). Зазнаў уплывы нямецкіх і французскіх майстроў сімвалізму і мадэрну, рэнесансу, рускага іканапісу, В.Барысава-Мусатава. Элегічная сузіральнасць, разарваны, вялы рытм, змрочны каларыт ранніх работ («Бераг», 1908; «Сон», 1910) у 1910-я гады змянілася напружанасцю і пластычнай яснасцю вобразаў, вотсра-рытмізаванай кампактнай кампазіцыяй, кантрастамі адкрытых яркіх колераў, выкарыстаннем прыёмаў сферычнай перспектывы: «Хлопчыкі гуляюць» (1911), «Купанне чырвонага каня» (1912), «Паўдня» (1917) і іншыя. У 1920-я гады пісаў прасякнутыя пафасам рэвалюцыйнай барацьбы тэматычныя карціны: «1918 год у Петраградзе» (1920), «Пасля бою» (1923), «Смерць камісара» (1928). Аўтар аналітычных строгіх партрэтаў (аўтапартрэт, 1918); «Г. А. Ахматава», 1922), паэтычных партрэтна-жанравых кампазіцый («Дзяўчына ў сарафане», «Дзяўчына каля акна», абедзьве 1928), нацюрмортаў («Ранішні нацюрморт», 1918; «Чаромха ў шклянцы», 1932). Працаваў таксама як графік і тэатральны мастак.

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
  3. 1 2 Петров-Водкин Кузьма Сергеевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. Петров-Водкин Кузьма Сергеевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  5. 1 2 Эстонская Вікіпедыя — 2002.
  6. Cassou J., Brunel P., Claudon F. і інш. Encyclopédie du symbolisme — 1979. — ISBN 2-85056-129-0

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1878 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Нарадзіліся 5 лістапада
Катэгорыя·Памерлі ў Санкт-Пецярбургу
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Заслужаныя дзеячы мастацтваў РСФСР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Памерлі ў 1939 годзе
Катэгорыя·Члены Саюза мастакоў СССР
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Хвалынскім павеце
Катэгорыя·Мастакі Расіі
Катэгорыя·Выпускнікі Маскоўскага вучылішча жывапісу, разьбярства і дойлідства
Катэгорыя·Пахаваныя на Літаратарскіх мастках
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Саратаўскай вобласці
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі 15 лютага