wd wp Пошук:

Кубак

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Кубак.

Кубак, конаўка, квартапасудзіна невялікага аб’ёму (прыбл. 200 мл) цыліндрычнай, усечана-канічнай або бочкападобнай формы з фарфору, гліны, драўніны, металу, часам лубу, да якой звычайна апцыянальна далучана колцападобная «ручка» для трымання. Пасудзіна выкарыстоўваецца для непасрэднага піцця вады, квасу і іншых напояў.

На Беларусі гліняныя кубкі рабілі паліванымі і чорназадымленымі. Аздаблялі лінейна-хвалістым контррэльефным арнаментам, глянцаваным геаметрычным узорам, ангобнай размалёўкай, радзей ляпным дэкорам. На поўначы Беларусі для трываласці кубак апляталі бяростай. Унутраную паверхню медных і латунных кубкаў лудзілі.

Кубкі бываюць:

У некаторых культурах з кубкаў прынята таксама есці, у многіх краінах Азіі распаўсюджаны кубак без ручкі — піяла.

У шматлікіх рэлігіях чашы (кубкі) той ці іншай формы і аб’ёму выкарыстоўваюцца як прадметы культу, напрыклад, пацір у хрысціянстве ці спяваючыя чашы ва ўсходніх рэлігіях.

У якасці меры аб’ёму

Гл. таксама

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Посуд