wd wp Пошук:

Крыштаф Францішак Сулістроўскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Сулістроўскі. Крыштаф Францішак Сулістроўскі (каля 1665 — 4 верасня 1737) — дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай.

Біяграфія

Прадстаўнік шляхецкага роду Сулістроўскіх герба «Любіч». Нарадзіўся ў сям’і Караля (?—пасля 7 чэрвеня 1670) і Алены з Корсакаў.

Падстолі ашмянскі ў 17081713 гадах, харунжы ў 17131737 гадах.

Удзельнічаў у руху шляхты Вялікага Княства Літоўскага у падтрымку Тарнагродскай канфедэрацыі, скіраванай супраць Аўгуста ІІ, 23 сакавіка 1716 года абраны маршалкам Генеральнай канфедэрацыі Вялікага Княства Літоўскага у падтрымку Тарнагродскай. Канфедэрацыя прызначыла Сулістроўскага адным з кіраўніком вялікалітоўскім войскам побач з вялікім гетманам літоўскім Людвікам Пацеем, што выклікала канфрантацыю паміж гетманам і канфедэратамі. Кіраваў рухам кафедэратаў у Вялікім Княстве Літоўскім і шчыльна супрацоўнічаў з маршалкам кароннай канфедэрацыі Станіславам Ледухоўскім. Удзельнічаў у «Нямым» сойме 1717 года як маршалак канфедэратаў ВКЛ.

Пасол на сойм 1729 года. Пасля смерці ў 1733 годзе Аўгуста ІІ далучыўся да шляхты, якая выступала за абранне на трон Станіслава Ляшчынскага. У 1734 годзе абраны ашмянскай шляхтай палкоўнікам, удзельнічаў у абвяшчэнні 5 красавіка 1734 года ў Вільні Генеральнай канфедэрацыі Вялікага Княства Літоўскага ў падтрымку Ляшчынскага. У 1735 годзе ў выгнанні ў Караляўцы разам з Ляшчынскім, пасля вярнуўся.

Меў значныя маёнткі ў Ашмянскім павеце (Вішнева, Чурлёны, Камаі, Жукаўшчына, Сурвілішкі, Сырэнчаны, Дуброўшчына і інш.).

Пахаваны 8 кастрычніка 1737 года ў касцёле Яна Хрысціцеля ў Камаях.

Сям’я

Быў тройчы жанаты. У першым шлюбе з Тэрэзай з Данілевічаў (?— 10 сакавіка 1723), дачкой Рамана Яна Данілевіча, падкаморыя ашмянскага, і Кацярыны з Пацаў. З ею меў двух сыноў і трох дачок:

У шлюбах з Аляксандрай з Белазораў (?—да ліпеня 1728) і Ганнай Кацярынай з Глембоцкіх (?—пасля 1740) дзяцей не меў.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Памерлі ў 1737 годзе
Катэгорыя·Сулістроўскія
Катэгорыя·Харунжыя ашмянскія
Катэгорыя·Пахаваныя ў Пастаўскім раёне
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Падстоліі ашмянскія
Катэгорыя·Памерлі 4 верасня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Сулістроўскія