wd wp Пошук:

Крыста Сіегфрыдс

Крыста Сіегфрыдс (шведск.: і фінск.: Krista Siegfrids, 4 снежня 1985, Каскінен,[1] Фінляндыя) — фінская шведскамоўная поп-спявачка, кампазітар і аўтар песень; пераможца нацыянальнага адборачнага тура, якая прадставіла Фінляндыю на конкурсе песні Еўрабачанне 2013.

Біяграфія

Нарадзілася ў 1985 годзе ў горадзе Каскінен, Фінляндыя.

Крысці пачала кар’еру са сваім гуртом Daisy Jack у 2009 годзе. Іх першы сінгл Perfect Crime з’явіўся ў кастрычніку 2011 года. Таксама Крысці выконвала ролі ў мюзіклах, Play Me у Шведскім тэатры ў Хельсінкі і ў рок-мюзікле Muskettisoturit.

У 2012 годзе прыняла ўдзел у тэлевізійным конкурсе «The Voice Of Finland» у камандзе Мішэля Манро, але выбыла ў першым туры. У студзені 2013 года падпісала кантракт з Universal Music Group, якая паставіла задачай зрабіць з спявачкі зорку сусветнага ўзроўню.[2] Яе дэбютны альбом выйшаў у 2013 годзе.

24 студзеня 2013 года ў другім адборачным туры выйшла ў фінал нацыянальнага конкурсу песні «Uuden Musiikin Kilpailu»,[3] а 9 лютага стала пераможцай нацыянальнага конкурсу і прадставіла Фінляндыю на конкурсе песні Еўрабачанне 2013 з песняй «Marry Me».[4][5] 16 мая 2013 года выступіла ў другім паўфінале Еўрабачання 2013, заняўшы 9 месца, прайшла ў фінал. У фінале выступіла пад нумарам 4, заняўшы 24 месца з 13 баламі.

Дыскаграфія

Сінглы

Год Сінгл Чарт Сертыфікаты Альбом
FIN
2013 «Marry Me» Ding Dong
2013 «Amen!» Ding Dong
2013 «Money» Ding Dong
2013 «More Is More» Ding Dong
2013 «Can You See Me?» Ding Dong
2013 «Seventeen» Ding Dong
2013 «Your Boyfriend» Ding Dong
2013 «Under My Skin» Ding Dong
2013 «Lipstick It» Ding Dong
2013 «Stupid Love» Ding Dong

Музыкальныя видэа

Год Песня Рэжысёр Заўвагі
2013 «Marry Me» Elias Koskimies [6]
«Amen!» Elias Koskimies N/A

Зноскі

  1. Voice of Finlandin livelähetykset alkavat — he nousevat lavalle Архівавана 13 сакавіка 2012. 9.03.2012 (фін.)
  2. Krista Siegfridsille merkittävä levytyssopimus — Universalin tähtäin ulkomailla Архівавана 27 студзеня 2013. Ilta Sanomat 24.1.2013 (фін.)
  3. Krista Siegfrids Архівавана 1 лютага 2013. YLE (фін.)
  4. Krista Siegfrids voitti Uuden Musiikin Kilpailun YLE (фін.)
  5. Крыста Сігрфрыдс будзе прадстаўляць Фінляндыю на конкурсе Еўрабачанне // Сайт тэлерадыёкампаніі Yleisradio Oy. Novosti po-russki. — 9 лютага 2013.(Праверана 29 студзеня 2022)
  6. Krista Siegfrids menee videossaan naimisiin: Poikaystäväni istui vieraiden joukossa (фін.)

Спасылкі

Папярэднік:
Перніла Карлсан
з песняй När jag blundar
Фінляндыя на конкурсе песні Еўрабачанне
2013
Пераемнік:
Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Нарадзіліся 4 снежня
Катэгорыя·Фінляндыя на конкурсе песні Еўрабачанне
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1985 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Каскінене
Катэгорыя·Спевакі і спявачкі Фінляндыі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Музыканты паводле алфавіта
Катэгорыя·Удзельнікі конкурсу песні Еўрабачанне 2013