wd wp Пошук:

Крыпульскі сельсавет

Крыпу́льскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Докшыцкага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Крыпулі.

Агульнае

Знаходзіцца ў паўднёва-заходняй частцы Докшыцкага раёна. Значная частка сельсавета змяшчаецца на Докшыцкім узвышшы. Праз сельсавет працякае рака Зуйка, прыток Сэрвачы. На паўдёвай ускраіне вёскі Крыпулі бярэ свой выток рака Поня, прыток Бярэзіны.

Гісторыя

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Бярозаўскі сельсавет у складзе Докшыцкага раёна Вілейскай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Бярозаўка. З 20 верасня 1944 года ў складзе Полацкай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — у складзе Маладзечанскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Крыпулі, сельсавет перайменаваны ў Крыпульскі[1]. З 20 студзеня 1960 года сельсавет у складзе Віцебскай вобласці. 29 снежня 1961 года да сельсавета далучана частка скасаванага Янкоўскага сельсавета (10 населеных пунктаў: Атрубак, Буй, Валасадка, Верацейка, Гняздзілава, Жары, Заручча, Навінка, Паўднёвае Гняздзілава, Паўночнае Гняздзілава)[2]. З 25 снежня 1962 года ў складзе Глыбоцкага раёна. З 6 студзеня 1965 года ў складзе адноўленага Докшыцкага раёна. 30 чэрвеня 2008 года скасавана вёска Крукі[3].

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1084 чалавекі[4], з іх 96,7 % — беларусы, 1,9 % — рускія, 0,6 % — украінцы, 0,5 % — палякі[5].

Цікавыя факты

На тэрыторыі сельсавета знаходзіцца тры вёскі Гняздзілава: Паўднёвае Гняздзілава, Паўночнае Гняздзілава і проста Гняздзілава. Ад Докшыц да Гняздзілава ідзе старажытны брукаваны шлях.

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Молодечненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 29 снежня 1961 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 12 (971).
  3. Решение Докшицкого районного Совета депутатов от 30 июня 2008 г. № 59 Об упразднении сельских населенных пунктов Докшицкого района
  4. Насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  5. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе
Катэгорыя·Крыпульскі сельсавет
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Глыбоцкага раёна