wd wp Пошук:

Крыж Заслугі БКА

Крыж Заслугі БКА — вайсковая ўзнагарода зацверджаная Прэзідэнтам БЦР Радаславым Астроўскім для жаўнераў Беларускай краёвай абароны.

Гісторыя

10 кастрычніка (паводле Мазырэца 10-14 кастрычніка) 1976 года Радаслаў Астроўскі (за тыдзень да сваёй смерці) зацвердзіў тры ўзнагароды БКА. Другой з іх, паводле парадку пераліку, быў Крыж Заслугі БКА.

Усе тыя ўзнагароды выкарыстоўваліся для ганаравання беларусаў з шэрагу прыхільнікаў Беларускай Цэнтральнай Рады на эміграцыі. Разам з тымі медалямі выдаваліся дыпломы.

Апісанне

Крыж меў зялёную стужку, у ягоным цэнтры выява Пагоні, а на канцах літары БКА і год 1944 (год заснавання БКА). На адваротным боку замест Пагоні ў цэнтры надпіс БЦР. Вырабляўся крыж з бронзы.

Цікавінкі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Беларуская дыяспара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·З’явіліся ў 1976 годзе
Катэгорыя·Узнагароды Беларускай Народнай Рэспублікі
Катэгорыя·Узнагароды паводле алфавіта
Катэгорыя·1976 год у ЗША