Круча́нскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Круглянскага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Круча.
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Круглянскага раёна Аршанскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Круглянскім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года сельсавет у складзе Талачынскага раёна БССР, з 12 лютага 1935 года — у складзе адноўленага Круглянскага раёна БССР. 3 верасня 1937 года да сельсавета далучана частка скасаванага Мархлеўскага нацыянальнага польскага сельсавета. З 20 лютага 1938 года ў складзе Магілёўскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Новапалескага сельсавета[1]. З 16 верасня 1959 года ў складзе Бялыніцкага раёна. 11 красавіка 1960 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Паўлавіцкага сельсавета[2].
4 чэрвеня 1965 года сельсавета адноўлены ў складзе Бялыніцкага раёна Магілёўскай вобласці БССР з часткі Паўлавіцкага сельсавета ў складзе 26 населеных пунктаў (Аладзенка, Бярозка, Вугляны, Дарожкавічы, Дудакі, Жукава, Кассё, Катоўка, Каўрыжына, Круча, Лужа, Любішча, Малыя Вугляны, Малыя Каскевічы, Мікулінка, Новае Палессе, Паграбішча, Паляжаеўка, Салаўёва, Стаі, Старое Палессе, Татарка, Труханаўка, Цімохаўка, Шчыток і Янава)[3]. З 30 ліпеня 1966 года ў складзе адноўленага Круглянскага раёна. 21 снежня 2011 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Рубежскага сельсавета[4].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 625 чалавек[5], з іх 98,1 % — беларусы, 1,4 % — рускія, 0,3 % — украінцы[6].
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 17 населеных пунктаў: Бярозка, Вугляны, Дарожкавічы, Дудакі, Жукава, Каўрыжына, Круча, Любішча, Малыя Вугляны, Малыя Каскевічы, Мікулінка, Новае Палессе, Паграбішча, Стаі, Старое Палессе, Татарка і Янава.