wd wp Пошук:

Краязнаўчы рэсурс у вывучэнні беларускай літаратуры

«Краязна́ўчы рэсу́рс у вывучэ́нні белару́скай літарату́ры»кніга Алеся Карлюкевіча, якая была надрукавана ў 2015 годзе выдавецтвам часопіса «Адукацыя і выхаванне».[1]

Змест

У навукова-папулярным выданні на прыкладзе аднаго рэгіёна Беларусі – Пухавіччыны — разглядаецца характар узаеасувязі мясцовасці, «культурных гнёздаў» з творчасцю паэтаў, празаікаў, драматургаў, літаратуразнаўцаў. Якуб Колас, Кандрат Крапіва, Сымон Баранавых, Пятро Глебка, Міхась Лынькоў, Міхась Чарот, Алесь Бачыла — усiх гэтых і іншых знакавых асоб беларускай літаратуры можна сустрэць на старонках гэтай літаратурна-краязнаўчай энцыклапедыі, можна даведацца, як і ў сувязі з якімі падзеямі нараджаліся тыя ці іншыя мастацкія творы.

Зноскі

  1. Яноўская, Аксана А. Карлюкевіч. Краязнаўчы рэсурс у вывучэнні беларускай літаратуры(нявызн.). Саюз пісьменнікаў Беларусі (2 снежня 2016). Архівавана з першакрыніцы 18 лютага 2020. Праверана 19 снежня 2021.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Творы Алеся Карлюкевіча
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Кнігі 2015 года
Катэгорыя·Кнігі паводле алфавіта