Краснакуцкі раён[1] (укр.: Краснокутський район) — адміністрацыйная адзінка ў складзе Харкаўскай вобласці Украіны. Адміністрацыйны цэнтр — Краснакуцк[1] (укр.: Краснокутськ).
Утвораны ў 1923 годзе. Насельніцтва раёна на 1 лютага 2015 года складае 28484 чалавекі, плошча — 1040,8 км².
Тэрыторыя раёна адміністрацыйна складаецца з 2 пасялковых і 11 сельскіх саветаў.
На тэрыторыі раёна размешчаны 2 пасёлкі гарадскога тыпу, 16 пасёлкаў сельскага тыпу і 48 вёсак.