Крапінкавая смалёўка[1], Белакропчаты слонік[2], Хваёвы слонік[3] (Pissodes notatus) — від, які адносіцца да роду смалёвак (Pissodes) з сямейства слонікаў.
Пярэдняспінка з вострымі вугламі і дзвюхвыемкавай асновай; кропкі баразёнак на надкрыллях раўнамерна дробныя; даўжыня цела 5-7 мм. Лічынкі развіваюцца на ствалах дрэў, пераважна на маладых або аслабленых дрэвах; жукі ў працэсе харчавання праколваюць кару, на месцы ўколу застаецца бліскучая кропка застылай смалы (адсюль беларуская назва жука).
Распаўсюджаная паўсюдна ў Еўропе, Сібіры, Паўночнай Афрыцы, завезена на Мадэйру.