Кра́йняя плоць (лац.: praeputium; грэч.: πόσθη) — скура, якая пакрывае ў мужчын і некаторых жывёл галоўку палавога члена. Падчас эрэкцыі звычайна ссоўваецца — менавіта таму галоўка члена агаляецца. У некаторых выпадках крайняя плоць даволі кароткая — тады галоўка члена заўсёды будзе голая. З галоўкай палавога члена крайняя плоць звязваецца з дапомогай вуздэчкі крайняй плоці[1]. Адпаведна з нормамі некаторых рэлігій (напрыклад, ісламу і іўдаізму) крайняя плоць абразаецца.