«Кошкі не танцуюць» (англ.: Cats Don’t Dance) — амерыканскі анімацыйны фільм студыі «Warner Brothers» 1997 года. Пераможца прэміі «Эні» (1997) у намінацыі «Найлепшы анімацыйны поўнаметражны фільм».
Гісторыя пра беднага ката Дэні, які ўсё сваё жыццё марыў стаць зоркай сцэны. Але аказалася, што ролі ў Галівудзе даюць толькі людзям. Жывёлы на сцэне могуць мяўкаць, брахаць і мыкаць. Разам з сябрамі Дэні разбурае звыклыя стэрэатыпы і даказвае, што мары ператвараюцца ў рэальнасць.