Корапскі раён[1] (укр.: Коропський район) — адміністрацыйная адзінка ў складзе Чарнігаўскай вобласці Украіны. Адміністрацыйны цэнтр — Корап[1] (укр.: Короп).
Утвораны ў 1923 годзе. Насельніцтва раёна на 1 лютага 2015 года складае 23952 чалавекі, плошча — 1312 км².
Тэрыторыя раёна адміністрацыйна складаецца з 2 пасялковых і 25 сельскіх саветаў.
На тэрыторыі раёна размешчаны 2 пасёлкі гарадскога тыпу, 3 пасёлкі сельскага тыпу і 62 сяла.