wd wp Пошук:

Конь з Мінска

Конь з Мінска — шахматная фігурка каня, знойдзеная на паселішчы на рацэ Менцы ў вярхоўі Пцічы пад Мінскам[1]. Створана не пазней за XI стагоддзе і такім чынам з’яўляецца найбольш раннім сведчаннем знаёмства з шахматамі насельніцтва на тэрыторыі Беларусі. Фігурка каня на тэрыторыю Беларусі трапіла, верагодна, з Персіі ці Сярэдняй Азіі праз Хазарскі каганат і Волжскую Булгарыю. Носіць абстрактны характар, паколькі іслам забараняў адлюстраванне жывых істот.

Зноскі

  1. Штыхов Г. В. Города Полоцкой земли (IX—XIII вв.). ― Мн., 1978;

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Гісторыя Мінска
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·XI стагоддзе ў Мінску
Катэгорыя·Шахматныя фігуры Беларусі
Катэгорыя·З’явіліся ў XI стагоддзі