wd wp Пошук:

Конакры

Канакры

Конакры[1] (фр.: Conakry) — сталіца Гвінеі, размешчана ў заходняй частцы краіны, на ўзбярэжжы Атлантычнага акіяна. Адначасова з’яўляецца сталіцай гвінейскага рэгіёну Канакры. Колькасць жыхароў складае каля 2 млн чалавек.

Горад з’яўляецца самым буйным горадам краіны, культурным, навуковым і прамысловым цэнтрам. Тут знаходзіцца вялікі марскі порт, праз які ідзе большая частка знешняга гандлю краіны, міжнародны аэрапорт.

Гісторыя

Канакры быў заснаваны ў 1880 годзе. У 1884 годзе горад быў заваяваны французамі, і ў канцы ХІХ стагоддзя Канакры стаў сталіцай пратэктарату Rivieres de Sud, а потым Французскай Гвінеі.

Зноскі

  1. Конакры у адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.8. Мн., 1999, С.399
Тэмы гэтай старонкі (6):
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Населеныя пункты паводле алфавіта
Населеныя пункты без паштовага індэкса
Гарады Гвінеі
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Сталіцы Афрыкі