wd wp Пошук:

Кольца

Кольца — возера ва Ушацкім раёне Віцебскай вобласці. Знаходзіцца за 21 км на ўсход ад Ушачаў, за 1,5 км на поўдзень ад вёскі Слабодка, за 2,5 км на поўнач ад возера Атолава.

Возера знаходзіцца ў басейне ракі Тураўлянка. Плошча Кольца складае 0,01 км². Даўжыня возера — 0,18 км, найбольшая шырыня — 0,1 км. Даўжыня берагавой лініі — 0,4 км.

Возера знаходзіцца сярод забалочанага хмызняку. Берагі вадаёма сплавінныя. Возера зарастае.

У Кольца ўпадаюць 2 меліярацыйныя каналы.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Азёры Ушацкага раёна
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96