wd wp Пошук:

Кольдынг

Кольдынг (дацк.: Kolding) — дацкі марскі порт у Кольдынг-фіёрдзе, рэгіён Паўднёвая Данія, камуна Кольдынг. Сёмы па велічыні горад Даніі (57540 жыхароў станам на 2012 г.)[1] і член «Саюза Балтыйскіх гарадоў». Акрамя таго, Кольдынг — найважнейшы вузлавы пункт балтыйскай навігацыі.

Гісторыя

Як і большасць фіёрдавых гарадоў у Ютландыі і Шлезвігу, Кольдынг узнік у 12 стагоддзі як месца гандлю з абароненым праходам да мора. Калі герцагства Шлезвіг у 13 ст. аддзялілася ад Даніі, Кольдынг набыў дадатковае значэнне як памежны пункт. Пазней пры каралі Эрыку V была пабудавана вежа Кольдынгхюс.

Хоць Кольдынг часта наведваўся дацкімі каралямі — не толькі ў эпоху «вандроўных каралеўстваў», гэта значыць да заснавання сталіцы ў Капенгагене ў 16 ст., але і значна пазней, горад знаходзіўся ў цені суседніх гарадоў, такіх, як Хадэрслеў, Фрэдэрысія (засн. у 17 ст.).

Пасля перадзелу межаў у 1864 г., які замацаваў аддзяленне герцагства Шлезвіг ад Даніі, значэнне горада вырасла. Ён стаў важным транспартным вузлом.

Будаўніцтва мастоў цераз Малы Бельт дало дадатковы эканамічны штуршок як Кольдынгу, так і двум суседнім гарадам — Велье і Фрэдэрысіі. Гэтыя тры гарады атрымалі назву «Кольдынгскі трохвугольнік» і мелі амаль такое ж эканамічнае значэнне ў Даніі, як Капенгаген.

Кольдынг меў статус горада з 13 стагоддзя па 1970 г., калі ён быў аб’яднаны з прылеглымі камунамі ў адну камуну Кольдынг, якая ў 2007 г. была яшчэ больш павялічана.

Эканоміка і транспарт

Горад — цэнтр металургічнай і тэкстыльнай прамысловасці. У Новы час многія міжнародныя фірмы ў Даніі абгрунтоўваліся ў Кольдынгу. Разам з гарадамі Фрэдэрысія і Велье ён утварае важны вузел шашэйных і чыгунак заходняй Даніі. Тут перасякаюцца еўрапейскія трасы E 45 і E 20, а таксама чыгуначныя галіны, якія вядуць у Эсб’ерг, Фленсбург-Гамбург, Фрэдэрысія-Велье-Орхус і Одэнсэ-Капенгаген. Порт не такі значны як Фрэдэрысія, але таксама адыгрывае сваю эканамічную ролю.

Славутасці

Замак Кольдынгхюс

Спорт

У горадзе добра развіты гандбол. У горадзе існуе спартыўнае аб’яднанне Kolding IF, і мужчынская і жаночая частка якога прадстаўлены ў вышэйшай лізе Даніі.

Зноскі

  1. Nyt fra Danmarks Statistik — Tabelle 2

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Гарады Даніі
Катэгорыя·Камуна Кольдынг
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Порты Даніі
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта