wd wp Пошук:

Колеры нацыі

«Ко́леры на́цыі»беларускі дакументальны фільм, які зняла рэжысёр Настасся Ярамеева ў 2021 годзе.[1][2]

Сюжэт

Беларусы нават не абмяркоўвалі, пад якім сцягам аб’яднацца. Нібыта памяць і павага да бела-чырвона-белых колераў заўсёды жыла ў сэрцы, а цяпер, праз боль і пакуты, абудзілася і натхняе нацыю рушыць наперад. Калі Іна Зайцава пабачыла, як падчас маршаў сцягі жорстка адбіраюць у пратэстоўцаў, вырашыла сама стаць сцягам: нафарбавала балонам чырвоную паласу на сваёй шлюбнай сукенцы. І зрабілася «БЧБ-нявестаю» — яскравым сімвалам пратэсту. Бела-чырвона-белы сцяг як ніколі ўзмацняецца як нацыянальны сімвал, за абарону якога людзі гатовыя пацярпець. За бел-чырвона-белую сімволіку цяпер можна не толькі атрымаць неабгрунтавана вялікі штраф, але і страціць жыццё. Фільм прысвечаны светлай памяці Рамана Бандарэнкі.

Над фільмам працавалі

Зноскі

  1. Колеры нацыі(нявызн.), Белсат (25.03.2021). Праверана 3 красавіка 2021.
  2. Невядомая Беларусь: Колеры нацыі, д/ф(нявызн.), TUT.BY (29.03.2021). Праверана 3 красавіка 2021.(недаступная спасылка)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з тарашкевіцы
Катэгорыя·Фільмы паводле алфавіта
Катэгорыя·Фільмы 2021 года
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Дакументальныя фільмы Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Фільмы без IMDb
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Артыкулы без выяў (тып: фільм)