wd wp Пошук:

Кола беларускіх студэнтаў у Кракаве

Кола беларускіх студэнтаў у Кракаве — беларуская арганізацыя студэнтаў вышэйшых школ Кракава ў 1900-03 г.

Створана па ініцыятыве С. Любіч-Маеўскага (старшыня) навучэнцамі кракаўскіх універсітэта, вышэйшай прамысловай і гандлёвай акадэмій. Ставіла за мэту вывучэнне стану гаспадаркі, асветы, культуры і веравызнанняў беларускай вёскі, узаемаадносін беларускіх сялян са шляхтай, уплыву на насельніцтва Беларусі русіфікацыі і паланізацыі. Падтрымлівала сувязь з Польскай партыяй сацыялістычнай (ППС)(руск.) бел., з украінскімі нацыянальнымі арганізацыямі на Галіччыне. Выдала адозву ў падтрымку стварэння ўкраінскага універсітэта ў Львове. У працы кола ўдзельнічалі прафесары Кракаўскага універсітэта Я. Бадуэн-дэ-Куртэне, Н. Цыбульскі, С. Лось.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Беларусы ў Кракаве
Катэгорыя·1900 год у Кракаве
Катэгорыя·Арганізацыі беларусаў Польшчы
Катэгорыя·Адукацыя ў Кракаве
Катэгорыя·Арганізацыі, заснаваныя ў 1900 годзе
Катэгорыя·Арганізацыі, закрытыя ў 1903 годзе