«Кніга мёртвых» у іерогліфах | ||||||||||
«Кніга мёртвых» у Старажытным Егіпце — зборнік егіпецкіх гімнаў і рэлігійных тэкстаў, якія змяшчаліся ў грабніцу з мэтай дапамагчы памерламу пераадолець небяспекі іншасвету і здабыць дабрабыт у пасля смерці[1]. Розныя копіі Кнігі Мёртвых могуць утрымліваць ад некалькіх і да двухсот раздзелаў рознага аб’ёму, пачынаючы ад доўгіх паэтычных гімнаў і канчаючы аднарадковымі магічнымі формуламі. Назва «Кніга мёртвых» дадзена егіптолагам Р. Лепсіусам(руск.) бел., але правільней яе было б назваць «Кнігай Уваскрасення», бо яе егіпецкая назва — «Рау ну пэрэт эм хэру» даслоўна перакладаецца як «Главы аб выхадзе на святло дня».
Адны з найлепшых узораў «Кнігі мёртвых», напісаныя на скрутках папіруса, адносяцца да часу росквіту культуры пры XVIII дынастыі. Найбольшая колькасць папірусаў з тэкстамі з Кнігі мёртвых была знойдзена ў пахаваннях горада Фівы; менавіта па гэтай прычыне версію Кнігі Мёртвых, якая атрымала распаўсюджанне ў гэты перыяд, называюць Фіўскай. Большасць іх была знойдзена ў фіванскіх грабніцах і належала галоўным чынам жрацам і членам іх сямей. Гэтыя папірусы багата ўпрыгожаны вытанчанымі малюнкамі, якія паказваюць сцэны пахавання, здзяйснення памінальнага рытуалу, пасмяротнага суда і іншыя сцэны, звязаныя з памінальным культам і ўяўленнямі аб замагільным жыцці.
Таксама існуе версія Кнігі мёртвых, якая з’явілася ў выніку дзейнасці фараонаў XXVI дынастыі, калі адбылося ўсеагульнае адраджэнне старажытных рэлігійных і пахавальных традыцый, былі адноўлены храмы, а старыя тэксты Кнігі мёртвых перапісаны, перапрацаваны і ўпарадкаваны.
Кніга мёртвых на Вікісховішчы |