wd wp Пошук:

Клішава

Клі́шава[2] (трансліт.: Klišava, руск.: Клишево) — вёска ў Віцебскім раёне Віцебскай вобласці, на аўтамабільнай дарозе Н2353 (Палудзеткі — Клішава). Уваходзіць у склад Бабініцкага сельсавета. Плошча 9,4471 га[1].

Гісторыя

У складзе Расійскай імперыі

Пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай 1772 года вёска ў складзе Расійскай імперыі. У 1834 годзе цэнтр маёнтка Клішава, у якім было 26 рэвізскіх сялянскіх душ. У 1846 годзе маёнтак належаў калежскаму асэсару памешчыку А. М. Паплаўскаму. У 1847 годзе тут 3 двары. У 1878 годзе прыватная ўласнасць памешчыцы Сямашка, якой належала 124 дзесяцін зямлі.

У 1905 годзе вёска (2 двары) у складзе Бабініцкай воласці Віцебскага павета Віцебскай губерні; належала сельскагаспадарчаму таварыству.

У складзе СССР

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі вёска ўвайшла ў склад БССР.

Па рашэнні VI (надзвычайнага) з’езда Саветаў (надзвычайны) рабочых, сялянскіх і чырвонаармейскіх дэпутатаў (1316 сакавіка 1924 г., Мінск) вёска перайшла ў склад Беларускай ССР. З 20 жніўня 1924 года вёска ў складзе Бабініцкага сельсавета Віцебскай акругі, з 20 лютага 1938 года — Віцебскага раёна Віцебскай вобласці. У 1926 годзе — 4 двары. У 1939 годзе ў Клішава пераселены жыхары вёскі Кротава, а ў 1940 годзе — вёскі Станоўшчына.

З ліпеня 1941 па чэрвень 1944 гадоў вёска акупіравана нямецкімі войскамі. Дзякуючы праверкам шматлікіх матэрыялаў, якія паступілі ў Віцебскі падпольны абкам КП(б)Б, высветлена, што «5 байцоў партызанскай брыгады «Аляксей» зайшлі ў хату да жонкі інструктара Гарадоцкага РК КП(б)Б Шыфалінай, пад страхам зброі прымусілі яе маўчаць і не выходзіць з хаты, а самі ў гэты час з сараю забралі 6 шт. курэй і 4 — у суседа, зарэзалі іх і сышлі»[3].

Да 22 снежня 1960 года вёска ўваходзіла ў склад Ботаніцкага сельсавета[4].

Беларусь

1 студзеня 2003 года ў вёсцы 3 двары; уваходзіла ў склад сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва «Палудзеткі».

Насельніцтва

Літаратура

Зноскі

  1. 1 2 Решение Витебского районного Совета депутатов 30 ноября 2017 г. № 175 «Об установлении границ сельских населенных пунктов Витебского района Витебской области и признании утратившими силу некоторых решений Витебского районного Совета депутатов» (руск.)
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
  3. Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь. — Ф. 4. — В. 25. — Спр. 2145. — Арк. 3.
  4. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 22 снежня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1961, № 4 (924).

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Артыкулы пра населеныя пункты без катэгорыі на Вікісховішчы
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных
Катэгорыя·Бабініцкі сельсавет (Віцебскі раён)
Катэгорыя·Населеныя пункты Віцебскага раёна