wd wp Пошук:

Клім Міхайлаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Міхайлаў. Клім Міхайлаў (?, Шклоў — ?) — майстар разной і сталярнай справы, адзін з лепшых рэзчыкаў у Маскве другой паловы XVII ст.

Біяграфія

Пасля заняцця рускімі Шклова ў 1654 годзе, Клім трапіў (палонам ці добраахвотнай службай) да князя Р. С. Куракіна. У Маскве князь Куракін ажаніў Кліма са сваёй дваровай дзеўкай Анюткай. Потым перададзены Куракіным патрыярху Нікану і аздабляў Васкрасенскі сабор(руск.) бел. Нова-Іерусалімскага манастыра(руск.) бел. на Істры (1650-я1660-я). Затым Клім пераведзены на службу ў Палату разьбярскіх і сталярных спраў, адначасова з ім туды трапілі майстры сталярнай справы з Іверскага манастыра — Андрэй Фёдараў, мешчанін з Оршы, Герасім Акулаў з Дуброўны, Восіп Андрэеў з Вільні, Якаў Іваноў з Віцебска.

Кліма далі памочнікам старцу Арсенію, вопытнаму беларускаму рэзчыку, які даўно працаваў для Маскоўскага двара. Тым жа часам, Міхайлаў меў і сваіх вучняў. Хутка па пераводзе да Палаты разьбярскіх і сталярных спраў, у 16671668 гг. разам з іншымі майстрамі аздабляў новы царскі палац у Каломенскім(руск.) бел.. Разам са старцам Арсеніем і Сцяпанам Зіноўевым стварыў «Іарданскую сень» (1668), яе калонкі і шацёр аздобленыя пазалочанай разьбой і каляровым роспісам. Калі ў 1681 годзе Арсеній памёр, Клім заняў яго месца на чале ўсіх крамлёўскіх рэзчыкаў. Пад кіраўніцтвам Міхайлава створаны іканастасы трох цэркваў у Ізмайлаве.

Апроч кліраса і іканастаса Смаленскага сабора Новадзявочага манастыра, з работ Кліма Міхайлава з таварышамі на нашых дзён захаваўся рэдкі (цяпер адзіны) паліхромны разны іканастас, зроблены на заказ цара Фёдара Аляксеевіча, для палацавай царквы Васкрасення Славушчага ў Крамлі.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Асобы, чыя дата смерці не вызначана
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў XVII стагоддзі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Разьбяры Расіі
Катэгорыя·Разьбяры Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Шклове