wd wp Пошук:

Кляноўскі сельсавет

Кляно́ўскі сельсаве́т — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Дубровенскага раёна Віцебскай вобласці. Цэнтр — вёска Кляны.

Гісторыя

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Дубровенскага раёна Аршанскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года сельсавет у Дубровенскім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. З 25 снежня 1962 года сельсавет у складзе Аршанскага раёна, з 6 студзеня 1965 года — у складзе адноўленага Дубровенскага раёна. 16 кастрычніка 1989 года ў склад Дабрынскага сельсавета перададзены 5 населеных пунктаў (Вялікая Дзяцель, Вялікая Лыскаўка, Каўровае, Лугавая і Малая Лыскаўка)[1]. 10 кастрычніка 2013 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Зарубскага сельсавета[2].

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 573 чалавекі[3], з іх 95,6 % — беларусы, 3,5 % — рускія, 0,7 % — азербайджанцы[4].

Склад

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 10 населеных пунктаў: аграгарадкі Ляхаўка і Чырына, вёскі Быстрыёўка, Гладкія, Жарнеўка, Кляны, Кулакоўшчына, Пячонкі, Хаетчына і Цыбульскія.

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 16 кастрычніка 1989 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1989, № 35 (1985).
  2. Решение Витебского областного Совета депутатов от 10 октября 2013 г. № 292 Об изменении административно-территориального устройства некоторых районов Витебской области
  3. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)
  4. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Аршанскага раёна
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Дубровенскага раёна
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2013 годзе