wd wp Пошук:

Клод Жыло

Клод Жыло (фр. Claude Gillot; 28 красавіка 1673, Лангр — 4 мая 1722, Парыж) — французскі мастак-дэкаратар, малявальшчык, жывапісец і гравёр, акадэмік Каралеўскай акадэміі жывапісу і скульптуры (з 1715; асацыятыўны член з 1710); знакавы прадставіць стылю Рэгенцтва, адзін з заснавальнікаў мастацтва ракако.

Біяграфія

Вучыўся ў Жана-Батыста Карнэля. У 1715 годзе быў прыняты ў Акадэмію жывапісу і скульптуры за палатно «Ісус на крыжы» (фр.: Jésus devant sa croix), лічыўся майстрам пышных міфалагічных сцэн з падрабязна выпісанымі дэталямі пейзажа («Урачыстасць Вакха» і інш.), аднак імкнуўся хутчэй да жанравых сцэнак, шмат працаваў як тэатральны дэкаратар: аўтар касцюмаў для оперы і драматычнага тэатра, ілюстраваў кнігі (у прыватнасці, «Байкі» Удара дэ Ламота, 1719).

Клод Жыло быў адным з галоўных прадстаўнікоў стылю французскага Рэгенцтва, якое папярэднічала ракако. Выконваў кардоны для шпалер, эскізы мэблі, роспісы вырабаў з фаянсу мануфактуры ў Мусцьі. Жыло выдаў зборнік гравюр пад назвай «Новая кніга прынцыпаў арнаментацыі, якія даюць неабмежаваную колькасць формаў». Гэты зборнік стаў для паслядоўнікаў Жыло своеасаблівай энцыклапедыяй ракайля. Клод Жыло вядомы таксама як першы настаўнік Антуана Вато. Вучнямі Жыла былі Нікала Ланкрэ, Філіп Пільман і Франсуа Жулен.

Зноскі

  1. Claude Gillot // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Claude Gillot // Grove Art Online / J. Turner[Oxford, England], Houndmills, Basingstoke, England, New York: OUP, 1998. — ISBN 978-1-884446-05-4
  3. The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
  4. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  5. Claude Gillot
  6. artist list of the National Museum of Sweden — 2016. Праверана 25 лютага 2016.
Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1673 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў дэпартаменце Верхняя Марна
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Лангры
Катэгорыя·Памерлі 4 мая
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 1722 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 27 красавіка
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі ў Парыжы
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Нарадзіліся 28 красавіка