Клацільда, прынцэса Венецыянская і П’емонцкая (фр.: Clotilde, Princess of Venice and Piedmont), у дзявоцтве — Клацільда Мары Паскаль Куро (фр.: Clotilde Marie Pascale Courau; нар. 3 красавіка 1969, О-дэ-Сен, Францыя) — французская актрыса, прынцэса венецыянская і п’емонцкая, жонка прынца Эмануіла Савойскага.
Клацільда Мары Паскаль Куро нарадзілася 3 красавіка 1969 года ў О-дэ-Сене (Францыя) у сям’і інжынера Жан-Клода Куро (нар.1942) і настаўніцы Катрын дзю Пантавіс дэ Рэнардзьер (нар.1948). У Клацільды ёсць тры сястры: Каміль, Крысцін і Капюсін Куро.
У 1988—2011 гадах сыграла ў 38 фільмах і тэлесерыялах. У 2007 годзе яна сыграла ролю маці Эдзіт Піяф Анэт Маяр у фільме «Жыццё ў ружовым колеры». З 25 верасня 2003 года Клацільда замужам за Эмануілам Філібертам Савойскім, прынцам Венецыі (нар. 1972), з якім яна была заручана 2 месяцы да вяселля. Ёсць дзве дачкі.