wd wp Пошук:

Кларк Эштан Сміт

Кларк Эштан Сміт (англ.: Clark Ashton Smith; 13 студзеня 1893 — 14 жніўня 1961) — амерыканскі паэт і празаік, мастак, скульптар.

Пісаў апавяданні ў жанры фантастыкі, фэнтэзі і жахаў. Па сведчанні многіх крытыкаў, Кларк Эштан Сміт быў найбольш таленавітым з заснавальнікаў фэнтэзі[4], але напісаў толькі некалькі дзясяткаў апавяданняў, пасля чаго пакінуў літаратуру.

Біяграфія

Кларк Эштан Сміт нарадзіўся ў даліне Лонг-Вэлі. Большую частку жыцця пражыў у дамку, пабудаваным яго бацькамі ў мястэчку Оберн, штат Каліфорнія. Ён пакутаваў на псіхалагічныя разлады, і пасля заканчэння пачатковых класаў працягваў навучанне дома. Пры гэтым ён быў заўзятым чытачом і актыўна займаўся самаадукацыяй.

У адзінаццаць год пачаў пісаць. Першымі творамі сталі чароўныя казкі і прыгодніцкія гісторыі. У трынаццаць ён пачаў пісаць вершы. Менавіта паэзія К. Э. Сміта, а не фантастычныя апавяданні, першай была прызнаная чытачамі.

У 1912 годзе выйшаў у свет першы збор паэзіі Кларка Эштана Сміта «Той, хто крочыць па зорах, і іншыя вершы» (The Star-Treader and Other Poems). А ў 1918 «Каліфарнійскі кніжны клуб» выдае новы зборнік — «Оды і санеты» (Odes and Sonnets). У 1922 Кларк Эштан Сміт выдае зборнік паэзіі «Эбен і крышталь» (Ebony and Crystal), які ўключаў самую вядомую яго паэму «Пажыральнік гашышу».

У другой палове 1920-х Сміт адыходзіць ад паэзіі і вяртаецца да малой прозы. У 1923 ён паспрабаваў сябе ў жанры іранічных рамантычных замалёвак. Першае фантастычнае апавяданне «Жахі Ёнда» (The Abominations of Yondo) было напісанае ў 1925. Да 1937 Сміт напісаў сотні апавяданняў і кароткіх аповесцяў. Асноўнай пляцоўкай для публікацый быў часопіс «Weird Tales». За наступныя 25 гадоў было створана не больш за 20 апавяданняў. У апошні перыяд творчасці Кларк Эштан Сміт вярнуўся да паэзіі, а таксама заняўся выяўленчым мастацтвам.

У 1940 быў надрукаваны першы зборнік прозы Сміта «Па-за прасторай і часам» (Out of Space and Time). Затым выйшлі ў свет яшчэ два празаічныя зборнікі: «Згубленыя сусветы» (Lost Worlds) і «Genius Loci і іншыя апавяданні» (Genius Loci and Other Tales), а ўслед за імі і два паэтычныя зборнікі: «Цёмны замак» (The Dark Chateau) і «Чары і загаворы» (Spells and Philtres).

У 1954 ажаніўся з Кэралайн Эмілі Джонс Дорман. У 1961 годзе Кларк Эштан Сміт памёр у сне ад сухотаў.

Прах яго быў пахаваны там, дзе стаяў дом яго дзяцінства.

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 Clark Ashton Smith // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. (unspecified title) Праверана 4 сакавіка 2021.
  4. http://booksfantasy.ucoz.ru/news/istorija_zhanra_fehntezi/2012-11-26-5

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Памерлі 14 жніўня
Катэгорыя·Нарадзіліся 13 студзеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1893 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Каліфорніі
Катэгорыя·Англамоўныя пісьменнікі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Каліфорніі
Катэгорыя·Памерлі ў 1961 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Англамоўныя паэты
Катэгорыя·Пісьменнікі ЗША
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Паэты ЗША
Катэгорыя·Пахаваныя ў Каліфорніі
Катэгорыя·Пісьменнікі-фантасты ЗША
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта