wd wp Пошук:

Керамзіт

Керамзіт

Керамзіт — лёгкі порысты будаўнічы матэрыял ячэістай будовы з закрытымі порамі. Мае форму авальных гранул. Вырабляецца таксама ў выглядзе пяску — керамзітавы пясок.

Тэхналогія вытворчасці

Керамзіт атрымоўваецца шляхам абпальвання лёгкаплаўкай гліны.

У залежнасці ад рэжыму апрацоўкі гліны можна атрымаць керамзіт рознай насыпной шчыльнасці (аб’ёмнай вагой) — ад 250 да 600 кг/м³ і вышэй.

Абпал гліны адбываецца ў металічных барабанах-печах, дыяметрам 2—5 метраў і даўжынёй да 70 метраў. Барабаны ўстанаўліваюцца пад невялікім вуглом, гліняныя гранулы засыпаюцца ў верхнюю частку печы, пад уздзеяннем сілы цяжару яны скочваюцца да ніжняй часткі, дзе ўсталяваная фарсунка для спальвання паліва. Час знаходжання гранул ў печы каля 45 хвілін. Часам выкарыстоўваюць двухбарабанныя печы, дзе барабаны аддзеленыя адзін ад аднаго парогам і круцяцца з рознымі хуткасцямі.

Ужываюцаа таксама трохбарабанныя печы. Падобныя печы дазваляюць выкарыстоўваць менш якасную сыравіну, хоць на выхадзе якасць керамзіту не адрозніваецца.

Выкарыстанне

Керамзіт выкарыстоўваецца як уцяпляльнік ў выглядзе засыпання, а таксама для вырабу лёгкага бетону — керамзітабетон. Выкарыстоўваецца ў сельскай гаспадарцы і гідрапоніцы.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Цеплаізаляцыйныя матэрыялы
Катэгорыя·Будаўнічыя матэрыялы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара