wd wp Пошук:

Кейсарыя

Кейсарыя, гістарычная Кесарыя Палесцінская (у адрозненне ад Кесарыі Філіпавай і інш.) або Цэзарыя — горад у Ізраілі, старажытны горад у Палесціне на ўсходнім беразе Міжземнага мора паміж Яфай і Дорай, які быў пабудаваны Ірадам Вялікім у 2-ой палове 1 ст. да н.э. і названы так у гонар рымскага імператара (ад лац. caesar: цэзар, кесар).

Кесарыя хутка расла, багацела і стала адным з галоўных гарадоў Палесціны. Яна служыла рэзідэнцыяй рымскіх пракуратараў і цэнтрам грамадска-палітычнага жыцця краіны, адыгрывала важную ролю ў гісторыі распаўсюджвання хрысціянства. Паводле Новага Запавету тут апостал Пётр упершыню хрысціў паганца, сотніка Карнілу[1]; тут адбыўся суд над апосталам Паўлам[2].

Пасля разбурэння Іерусаліма Кесарыя зрабілася сталіцай Палесціны. У 198 г. тут адбыўся царкоўны сабор. У 4 ст. тут працаваў пачынальнік царкоўнай гісторыі Яўсевій Кесарыйскі[3].

У часы крыжовых паходаў Кесарыя адыгрывала важную ролю як адна з крэпасцей. Але з 13 ст. пасля яе разбурэння ў 1265 султанам Бібарсам горад пачаў занепадаць і зараз ад Кесарыі Палесцінскай засталіся толькі руіны, за якімі захавалася старажытная назва даўняга горада.[4]

Глядзі таксама: Кесарыя Кападокійская, Кесарыя Маўрытанская, Кесарыя Філіпава.

Зноскі

  1. Дзеянні святых апосталаў, X, 1, 21; XI, 11.
  2. Дзеянні святых апосталаў, IX, XXI, XXIII, XXV—XXVII.
  3. Бракгаўз і Ефрон.
  4. Скарына Ф.: Творы… С. 152.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Сусветная спадчына паводле алфавіта
Катэгорыя·Гарады Іўдзеі
Катэгорыя·Помнікі архітэктуры Ізраіля
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Сусветная спадчына ў Ізраілі
Катэгорыя·Гарады Палесціны