Кашо́наўка[1] (трансліт.: Kašonaŭka, руск.: Кашоновка) — вёска ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Сваткаўскага сельсавета.
У 1868 годзе Кашонаўка — засценак Мядзельскай воласці Вілейскага павета Віленскай губерні, 1 двор, 8 жыхароў. У 1904 годзе Кашонаўка — вёска той жа воласці і павета, 26 жыхароў, у 1908 годзе 25 жыхароў. У 1921 годзе засценак у складзе гміны Мядзел Дунілавіцкага (з 1925 года Пастаўскага) павета Віленскага ваяводства, 4 двары, 23 жыхары. У 1931 годзе 6 двароў, 25 жыхароў. З 12 кастрычніка 1940 года ў Лук’янаўскім сельсавеце Мядзельскага раёна Вілейскай, з 20 верасня 1944 года Маладзечанскай вобласці, з 1951 года ў Сваткаўскім сельсавеце, з 20 студзеня 1960 года ў Мінскай вобласці. У 1940 годзе вёска налічвала 12 двароў, 62 жыхары. У 1948 годзе жыхары вёсак Кашонаўка і Старынкі арганізавалі калгас імя Кірава. З 1959 года вёска ў складзе калгаса «Зара», з 1 лютага 1988 года — калгаса імя Леніна (цэнтр — вёска Сваткі), з 1994 года — аграфірмы «Зара», з сакавіка 1997 года — сельскагаспадарчага прадпрыемства імя М. Танка (цэнтр — Сваткі).