wd wp Пошук:

Качка-каралінка

Качка-каралінка (Aix sponsa) — птушка сямейства качыных.

Паўночнаамерыканскі від, у Еўропе трымаюць не толькі ў заапарках, але і прыватныя калекцыянеры. Натуральным чынам, з Амерыкі, каралінкі даляталі пакуль толькі да Ісландыі. Усе іншыя сустрэчы з каралінкамі ў прыродзе ў розных краінах Еўропы лічацца назіраннямі збеглых з няволі асобін. У Літве і Польшчы каралінскія качкі ў прыродзе адзначаліся неаднаразова. 17 студзеня 2021 качку-каралінку ўпершыню знайшлі ў дзікай прыродзе на Беларусі: у Гродне на Нёмане яе назіралі сябры Клуба-200 грамадскага аб’яднання «Ахова птушак Бацькаўшчыны»[1].

Зноскі

  1. ptushki.org Архівавана 25 студзеня 2021.
Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Качыныя
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без EOL
Катэгорыя·Віды па-за небяспекай
Катэгорыя·Жывёлы, апісаныя ў 1766 годзе