wd wp Пошук:

Кацярына Мікалаеўна Дулава

Кацярына Мікалаеўна Дулава (нар. 20 чэрвеня 1962, Мінск) — беларускі выкладчык, прафесар, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання.

Біяграфія

Скончыла Ленінградскую ордэна Леніна дзяржаўную кансерваторыю імя М. А. Рымскага-Корсакава, аспірантуру Ленінградскай ордэна Леніна дзяржаўнай кансерваторыі.

Працавала выкладчыкам, старшым выкладчыкам кафедры тэорыі музыкі Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі імя А. В. Луначарскага, дацэнтам кафедры тэорыі музыкі, старшым навуковым супрацоўнікам Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, дацэнтам, прафесарам, загадчыкам кафедры тэорыі музыкі, прарэктарам па навуковай рабоце ўстановы адукацыі «Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі».

З 2010 да 2022 года рэктар установы адукацыі «Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі».

Выбіралася членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання[2].

15 сакавіка 2021 года ўвайшла ў склад Канстытуцыйнай камісіі, якая ў мэтах ажыццяўлення рэзалюцыі шостага Усебеларускага народнага сходу распрацоўвае прапановы па змяненні Канстытуцыі Беларусі і забяспечвае іх усенароднае абмеркаванне[3].

4 студзеня 2022 года прызначана генеральным дырэктарам Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь[4].

Зноскі

  1. 1 2 http://www.sovrep.gov.by/ru/senators-ru/view/dulova-ekaterina-432/
  2. Дулава Кацярына Мікалаеўна Архівавана 18 жніўня 2020.
  3. Указ Президента Республики Беларусь 15 марта 2021 г. № 105 «О Конституционной комиссии»(руск.)  (недаступная спасылка) (17 сакавіка 2021). Архівавана з першакрыніцы 28 снежня 2021. Праверана 20 сакавіка 2021.
  4. У Вялікага тэатра Беларусі новы гендырэктар (бел.) . Еўрарадыё (1 красавіка 2022). Праверана 1 красавіка 2022.
Тэмы гэтай старонкі (15):
Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання
Узнагароджаныя Падзякай Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Асобы
Нарадзіліся 20 чэрвеня
Вікіпедыя:Біяграфіі сучаснікаў
Нарадзіліся ў 1962 годзе
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Нарадзіліся ў Мінску
Члены Канстытуцыйнай камісіі Беларусі (2021)
Вікіпедыя:Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Вікіпедыя:Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Музычныя педагогі Беларусі
Рэктары Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі
Постаці Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь
Выпускнікі Санкт-Пецярбургскай кансерваторыі