wd wp Пошук:

Кафу Нагаі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Нагаі.

Кафу Нагаі (3 снежня 187930 красавіка 1959) — японскі пісьменнік, драматург і мемуарыст. Прадстаўнік так званай школы эстэтаў у японскай літаратуры. Частку сваіх літаратурных твораў Кафу пісаў на класічнай японскай мове — бунга, а частку на сучаснай.

Стаў знакамітым дзякуючы шэрагу твораў, якія апісваюць жыццё Токіа ў пачатку XX стагоддзя, у прыватнасці жыццё гейш, прастытутак, танцорак і іншых прадстаўніц сталічнага свету забаў. У 1901 годзе стаў працаваць рэпарцёрам у газеце «Ямата сімбун». Там ён прапрацаваў год. У 1903 годзе паехаў у Амерыку. Пазней некаторы час жыў у Францыі. У 1907 годзе вярнуўся ў Токіа. Свае ўражанні ад жыцця ў Амерыцы Нагаі Кафу захаваў у кнізе «Апавяданні аб Амерыцы» («Амерыка моногатари»), апублікаванай у 1908 годзе. Пасля азнаямлення з творчасцю Заля, Мапасана, Ганкура, Кафу вырашыў скласці анталогію французскай літаратуры канца XIX-XX стагоддзяў. У 1913 годзе ён выдаў зборнік «Каралы» («Санг-сю»), які змяшчае ажыццёўленыя ім пераклады Бадлера, Верлена, Рэмбо, Рэнье і іншых французскіх паэтаў і пісьменнікаў. Аўтар аповесці «Кветкі пекла» (1902), рамана «З’едлівая ўсмешка» (1910), апавядання «Вячэрняя чарка» (1958) і шэрагу іншых твораў.

Зноскі

  1. 1 2 Kafū Nagai // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Nagai Kafu // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Kafū Nagai // Brockhaus Enzyklopädie
  4. 1 2 3 Нагаи Кафу // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  5. (unspecified title) Праверана 10 ліпеня 2019.
Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў прэфектуры Тыба
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Культуры
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Токіа
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 3 снежня
Катэгорыя·Памерлі 30 красавіка
Катэгорыя·Пахаваныя ў Токіа
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1879 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў 1959 годзе