wd wp Пошук:

Каталонскія землі

Каталонскія землі (катал.: Països Catalans) — зона распаўсюджання каталанскай мовы на паўночным усходзе Іспаніі, на поўдні Францыі і на італьянскім востраве Сардзінія, а таксама ў Андоры. Тэрмін увайшоў ва ўжытык у паваенны час, магчыма, па аналогіі з устояным паняццем «баскскія землі». У Іспаніі ён успрымаецца неадназначна з-за пагрозы каталонскага сепаратызму.

Склад

Паўночную мяжу распаўсюджання каталанскай мовы сімвалізуе збудаванне, названае «варотамі каталонскіх земляў».

Гісторыя

У Сярэднявеччы на тэрыторыі каталонскіх земляў існавала некалькі дзяржаўных утварэнняў — графства Барселона, графства Русільён, каралеўства Маёрка, каралеўства Валенсія і іншыя. Пасля няўдалай Каталонскай рэвалюцыі (1640—1652 гг.) каталонскія землі былі па Пірэнейскаму міру падзелены паміж Францыяй і Іспаніяй.

Каб пазбегнуць эскалацыі каталонскага сепаратызму Канстытуцыя Іспаніі ўсталёўвае забарону на палітычныя аб’яднанні аўтаномных супольнасцей. Тым не менш паміж каталонскімі землямі ажыццяўляецца шэраг праектаў міжрэгіянальнага супрацоўніцтва.

Гл. таксама

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Геаграфія Францыі
Катэгорыя·Каталонія
Катэгорыя·Геаграфія Іспаніі
Катэгорыя·Усходнія Пірэнеі