wd wp Пошук:

Усходнія Пірэнеі

Усходнія Пірэнеі (фр.: Pyrenees-Orientales) — дэпартамент на поўдні Францыі, адзін з дэпартаментаў рэгіёна Лангедок — Русільён. Парадкавы нумар 66. Адміністрацыйны цэнтр — Перпіньян. Насельніцтва 392,8 тыс. чалавек (57-е месца сярод дэпартаментаў, дадзеныя 1999 года.).

Плошча тэрыторыі 4116 км². Размешчаны ў межах сістэмы Пірэнеяў дэпартамент на ўсходзе выходзіць да Міжземнага мора, на поўдні мяжуе з Іспаніяй.

Дэпартамент уключае 3 акругі, 31 кантон і 226 камун. У дэпартаменце распаўсюджана каталанская мова, што дазваляе аднесці яго да каталанскіх земляў.

Усходнія Пірэнеі — адзін з першых 83 дэпартаментаў, створаных у сакавіку 1790 г. Знаходзіцца на тэрыторыі былой правінцыі Русільён, замацаванай за Францыяй па Пірэнейскаму міру 1659 г.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Дэпартаменты Францыі
Катэгорыя·Усходнія Пірэнеі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле