wd wp Пошук:

Касмічны цэнтр імя Ліндана Джонсана

Boeing 747 перавозіць шатл «Чэленджэр». Унізе — будынкі касмічнага цэнтра імя Ліндана Джонсана

Касмічны цэнтр імя Ліндана Джонсана (англ.: The Lyndon B. Johnson Space Center, JSC) — цэнтр NASA па распрацоўцы пілатуемых касмічных караблёў, навучанню астранаўтаў і падрыхтоўцы пілатуемых касмічных палётаў, цэнтр кіравання і кантролю за касмічнымі палётамі. Цэнтр уяўляе сабой комплекс са 100 будынкаў на тэрыторыі плошчай 656 гектараў на паўднёвы ўсход ад Х’юстана.[1] У цэнтры праходзяць падрыхтоўку як астранаўты ЗША, так і астранаўты краін-партнёраў. Першапачаткова цэнтр зваўся «Цэнтр пілатуемых касмічных палётаў» (англ.: Manned Spacecraft Center) і быў пабудаваны ў 1963 годзе на зямлі, перададзенай кампаніямі Humble Oil і Refining Company Універсітэту Райса пры ўмове, што той выступіць у ролі часовага пасродніка і прапануе гэтыя землі NASA[2], што ўніверсітэт і зрабіў у 1960 годзе. 19 лютага 1973 года цэнтр быў пераназваны ў гонар экс-прэзідэнта ЗША, выхадца Тэхаса, Ліндана Джонсана.[3]

Зноскі

  1. NASA Lyndon B. Johnson Space Center(нявызн.) (недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 10 красавіка 2012. Праверана 17 сакавіка 2012.
  2. Rice Fact and Fiction: What’s Your Rice Historical IQ?(англ.)  (недаступная спасылка). Rice University. Архівавана з першакрыніцы 11 лютага 2012. Праверана 11 красавіка 2011.
  3. (нявызн.), New York Time (20 лютага 1973), стр. 19.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·НАСА
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Тэхас