wd wp Пошук:

Каска-дэна

Каска-дэна (саманазва Kaska Dena) — атабаскі народ, карэнныя жыхары паўночнага захаду Канады. Агульная колькасць (2016 г.) - 1 435 чал.

Каска-дэна насяляюць горны рэгіён на паўднёвым усходзе канадскай тэрыторыі Юкан і поўначы правінцыі Брытанская Калумбія. У мінулым вылучалася 5 тэрытарыяльных груп:

Усе яны падзяляліся на фратрыі ваўка і крумкача, што мелі пераважна рытуальную функцыю. Галоўнай сацыяльнай адзінкай здаўна з’яўлялася пашыраная сям’я на чале мужчыны-паляўнічага. Да прыходу еўрапейцаў галоўнымі заняткамі былі паляванне на ласёў і карыбу, рыбалоўства і збіральніцтва. З 1820 г. былі ўцягнуты ў футравы гандаль з еўрапейцамі. Сем’і сезонна вандравалі па пэўных тэрыторыях. Жылі ў часовых паўзямлянкавых вігвамах. Іх будавалі жанчыны.

У нашы дні вылучаюцца 4 аўтаномныя аб’яднанні каска-дэна, кожная з якіх мае статус «першаснай нацыі». Для каардынацыі супольнасці створана Рада Каска-Дэна.

Каска-дэна збераглі вусны фальклор і музычную спадчыну. У XX ст. большасць вернікаў прынялі каталіцызм. Захаваліся толькі некаторыя рысы традыцыйных анімістычных вераванняў.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Народы Канады
Катэгорыя·Атабаскі