Карэн (англ. Karen, дацкая форма імя Кэтрын), жаночае імя ў англамоўнай культуры, у армянскай культуры - мужчынскае імя[1].
З’яўлялася адным з лепшых дзесяці імёнаў для дзяўчынак у Злучаных Штатах Амерыкі на працягу 1950-ых і 1960-ых. Дасягнула свайго максімума папулярнасці (3-е месца) у 1965[2].