wd wp Пошук:

Карэн Бліксен

Карэн Бліксен (дацк.: Karen Blixen, друкавалася таксама пад псеўданімамі Ацэола, Ісак Дзінесен, П’ер Андрэзель, 17 красавіка 1885, фамільны маёнтак Рунгштэд, пад Капенгагенам7 верасня 1962, там жа) — дацкая пісьменніца.

Біяграфія

Нарадзілася і вырасла ў буржуазнай пісьменніцкай сям’і ўнітарыяў, вучылася гісторыі мастацтва ў Капенгагене, Парыжы і Рыме. Бацька скончыў жыццё самагубствам у 1895 г., даведаўшыся, што хворы на спадчынны сіфіліс.

Карэн Бліксен пачала публікаваць артыкулы пра мастацтва ў часопісах і газетах з 1905 г. У 1914 выйшла замуж за стрыечнага брата, шведскага паляўнічага і пісьменніка Брора фон Бліксен-Фінекэ, з якім адправілася ў Кенію асвойваць кававую плантацыю, чым і займалася да 1921, калі выявілася, што муж заразіў яе сіфілісам, пасля чаго пара распалася, а ў 1925 яны развяліся. У 1926-1931 гг. Бліксен зблізілася з падарожнікам і паляўнічым Дэнісам Фінчам Хатанам, перажыла дзве няўдалыя цяжарнасці, пасля яго гібелі ў авіякатастрофе пакінула плантацыю, вярнулася ў Еўропу і цалкам занялася літаратурай.

Творчасць

Пісала ў асноўным на англійскай мове, затым перакладала свае кнігі на дацкую.

Рамантыка-фантастычныя навелы Карэн Бліксен - гэта глыбока рэлігійныя прыпавесці аб творчым і шчаслівым лёсе чалавека, незалежна ад занёткаў у штодзённым жыцці.

Творы

Зноскі

  1. 1 2 https://www.gravsted.dk/person.php?navn=karenblixen
  2. LIBRIS — 2018. Праверана 24 жніўня 2018.
  3. 1 2 Lundy D. R. The Peerage

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў Даніі
Катэгорыя·Нарадзіліся 17 красавіка
Катэгорыя·Члены Баварскай акадэміі прыгожых мастацтваў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ховедстадэне
Катэгорыя·Памерлі ў 1962 годзе
Катэгорыя·Памерлі 7 верасня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1885 годзе
Катэгорыя·Пісьменнікі Даніі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Шматмоўныя пісьменнікі
Катэгорыя·Пахаваныя ў Даніі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных