У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Таранда. Карына Алегаўна Таранда (нар. 10 лютага 1999, Баранавічы) — беларуская лёгкаатлетка, спецыялізуецца на скачках у вышыню.
Срэбраны прызёр Чэмпіянат Еўропы па лёгкай атлетыцы сярод юніёраў (2017, Італія). У 2018 годзе Карына Таранда заваявала залаты медаль у скачках у вышыню на маладзёжным чэмпіянаце свету (U-20) па лёгкай атлетыцы ў Тамперэ (Фінляндыя), з другой спробы яна ўзяла 1 м 92 см[3] і ўсталявала юніёрскі рэкорд Беларусі сярод дзяўчат[4].
Займалася лёгкай атлетыкай у баранавіцкай СДЮШАР №2. Студэнтка БДУФК.