wd wp Пошук:

Бабіруса

Бабіруса[1] (Babyrousa babyrussa) — парнакапытнае млекакормячае сямейства свіных. Яна настолькі адрозніваецца ад іншых свінняў, што як правіла вылучаецца ў асобнае падсямейства, у якім з’яўляецца адзіным сучасным прадстаўніком.

Назва

Слова «бабіруса» — малайскага паходжання; яно азначае «свіння-алень». У арыгінале яно пішацца асобна і з адной літарай «з» (babi rusa).

Апісанне

Даўжыня цела да 1 м. Мае адносна маленькую галаву, кароткія вушы, высокія і тонкія ногі. Верхнія іклы ў самцоў да 30 cм, загінаюцца назад. Скура маршчыністая з рэдкім шчаціннем.

Пашырэнне

Сустракаецца на в-ве Сулавесі і бліжэйшых астравах (Малайскі архіпелаг). Трымаецца забалочаных лясоў і прыбярэжных зараснікаў.

Асаблівасці біялогіі

Актыўная ўначы. Корміцца лісцем травяністых раслін.

Нараджае двое аднаполых парасят.

Паляванне і ахова

Аб’ект палявання (мяса, скура, іклы). Занесена ў Чырвоную кнігу МСАП.

Зноскі

  1. Напісанне Бабіруса ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.2. Мн., 1996, С.182

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Сысуны Азіі
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Свінні
Катэгорыя·Уразлівыя віды
Катэгорыя·Эндэмікі Інданезіі
Катэгорыя·Жывёлы, апісаныя ў 1758 годзе