wd wp Пошук:

Карл Фердынанд Браўн

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Браўн.

Карл Фердынанд Браўн (ням.: Karl Ferdinand Braun; 6 чэрвеня 1850, Фульда — 20 красавіка 1918, Нью-Ёрк) — нямецкі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы ў 1909 годзе сумесна з Г. Марконі «за выдатны ўклад у стварэнне бесправаднай тэлеграфіі».
Інтэнсіўна ўдзельнічаў у распрацоўцы тэхнічнага прымянення электрамагнітных хваль. Вынаходнік кінескопа (катодна-прамянёвай трубкі). У нямецкамоўных краінах кінескоп да гэтага часу называюць трубкай Браўна.

Стваральнік навуковай школы па радыёфізіцы.

Біяграфія

Скончыў Берлінскі ўніверсітэт у 1872 годзе. З 1876 года прафесар Марбургскага ўніверсітэта, з 1883 года Вышэйшай тэхнічнай школы ў г.Карлсруэ, з 1885 года Цюбінгенскага ўніверсітэта (заснавальнік і кіраўнік Фізічнага інстытута пры ім). У 18801883 гадах і з 1895 года ў Страсбургскім універсітэце (прафесар і дырэктар Фізічнага інстытута). З 1915 года ў ЗША.

Аўтар навуковых прац па радыётэхніцы, радыёфізіцы, бесправаднай телеграфіі. Выявіў аднабаковую праводнасць у крышталях сульфідаў металаў (1874), што прывяло да стварэння крыштальнага дэтэктара. Абгрунтаваў прапанаванае А. Л. Ле Шацелье правіла зрушэння тэрмадынамічнай раўнавагі (1887). Сканструяваў першую электроннапрамянёвую трубку (трубка Браўна, 1897). Вынайшаў вагальны контур значнай ёмістасці з малым затуханнем (ланцуг Браўна, 1898). Вынайшаў і запатэнтаваў (1899) індуктыўную сувязь паміж раздзеленымі антэнай і іскравым разраднікам праз высокачастотны трансфарматар (перадатчык Браўна), што дазволіла выпрамяняць у прастору значна большую энергію. Прапанаваў некалькі тыпаў антэн, у т.л. рамачную (1913).

Член-карэспандэнт Берлінскай АН (1914).

Гл. таксама

Зноскі

  1. 1 2 Ferdinand Braun
  2. Karl Ferdinand Braun // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 1 2 Браун Карл Фердинанд // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. Браун Карл Фердинанд // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  5. (unspecified title) Праверана 23 сакавіка 2021.
  6. (unspecified title) Праверана 3 ліпеня 2019.
  7. 1 2 (unspecified title) Праверана 8 ліпеня 2019.
  8. Матэматычная генеалогія — 1997. Праверана 8 жніўня 2016.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Фізікі XX стагоддзя
Катэгорыя·Выпускнікі Берлінскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па фізіцы
Катэгорыя·Фізікі XIX стагоддзя
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Фульдзе
Катэгорыя·Памерлі ў 1918 годзе
Катэгорыя·Члены Прускай акадэміі навук
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1850 годзе
Катэгорыя·Выкладчыкі Цюбінгенскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Выпускнікі Страсбурскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выпускнікі Марбургскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Пахаваныя ў Гесэне
Катэгорыя·Памерлі 20 красавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выкладчыкі Вюрцбургскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Выкладчыкі Марбургскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся 6 чэрвеня
Катэгорыя·Памерлі ў Нью-Ёрку
Катэгорыя·Фізікі Германіі